Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 мая 2021, 11:35

Начныя замаразкі чакаюцца месцамі па Беларусі 1 чэрвеня

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начныя замаразкі чакаюцца месцамі па Беларусі 1 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца ўначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-ўсходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, уначы і раніцай месцамі магчымы замаразкі на глебе да нуля - мінус 3. Удзень будзе 14-20 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі