Фота з архіва
13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На змену маразам у Беларусь прыйдзе адліга. Пра надвор'е на тыдзень БЕЛТА расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Як адзначылі ў Белгідрамеце, напярэдадні старога Новага года зіма зрабіла спробы нагадваць аб сабе ўмерана марозным надвор'ем. Цяпер на большай частцы тэрыторыі краіны назіраецца снег вышынёй ад 1 да 11 см, які ўжо 14 студзеня пачне раставаць. "Ападкі ў выглядзе мокрага снегу, які пераходзіць у дождж, і дадатныя тэмпературы прывядуць да змяншэння снежнага покрыва, а ў асобных раёнах яно і зусім сыдзе", - расказалі сіноптыкі.
Пры гэтым у бліжэйшую ноч будзе марозна - ад мінус 2 да мінус 7 градусаў, пры праясненнях да 10 градусаў ніжэй за нуль. А ўжо раніцай да заходніх граніц наблізіцца цёплы атмасферны фронт.
"Па меры перамяшчэння франтальнага раздзелу тэмпература паветра стане павышацца. На сярэдзіну дня слупкі тэрмометраў пакажуць мінус 4, плюс 1 градус. Такое павышэнне тэмпературнага фону прывядзе да таго, што ападкі будуць пераходзіць са снегу і мокрага снегу ў дождж, што прывядзе да ўтварэння галалёду і галалёдзіцы. У сувязі з гэтым аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі", - папярэджваюць у Белгідрамеце.
Пры паступленні цёплага паветра месцамі будуць утварацца адвектыўныя туманы, якія пагаршаюць бачнасць да 100-500 м.
Паводле папярэдніх даных, цёплае з ападкамі (у асноўным у выглядзе мокрага снегу і дажджу) надвор'е захаваецца да канца тыдня. Тэмпература паветра ў начны час будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, а днём складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў. У перыяд 17-19 студзеня месцамі не выключана, што пацяплее да 6 градусаў. У асобных раёнах краіны чакаюцца туманы і галалёдныя з'явы.
У сераду, 15 студзеня, ноччу часам прагназуюцца ападкі, днём у многіх раёнах краіны - невялікія кароткачасовыя мокры снег і дождж. Месцамі будзе галалёд і слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - ад мінус 4 да плюс 1 градуса, максімальная ўдзень - ад мінус 1 да плюс 3 градусаў.
У чацвер, 16 студзеня, ноччу месцамі па поўначы, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі чакаецца галалёд, ноччу і раніцай - слабы туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Днём месцамі па захадзе чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, максімальная ўдзень - ад 0 да плюс 4 градусаў.
У пятніцу - нядзелю, 17-19 студзеня, месцамі па краіне чакаюцца невялікія ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах можа быць слабы туман, ноччу і раніцай - слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, максімальная днём - ад 0 да плюс 6 градусаў.-0-