Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2019, 14:09

На выхадных у Беларусі пахаладае

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшыя выхадныя ў Беларусі чакаецца паніжэнне тэмпературы і кароткачасовы снег, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На бягучым тыдні ў Беларусі пераважала воблачнае з ападкамі надвор'е, тэмпературны фон утрымліваўся на 1-5 градусаў вышэйшы за кліматычную норму. У пятніцу захаваецца ў асноўным адліжнае надвор'е, але ў выхадныя дні тэмпература паветра пачне паступова паніжацца, і на наступным тыдні ўсталюецца марознае надвор'е", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 18 студзеня, умовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы, за якімі пачне паступаць больш халоднае паветра. Уначы месцамі чакаюцца невялікія ападкі, удзень у многіх раёнах - мокры снег з дажджом. Месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3, але ўжо ў другой палавіне дня па паўночным захадзе краіны яна пачне паніжацца да мінус 4 - мінус 6.

У суботу і нядзелю, 19-20 студзеня, чакаецца невялікі мароз, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў ніжэй за нуль, месцамі пры праясненнях яна панізіцца да 10-12 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад нуля да мінус 6.

У панядзелак, 21 студзеня, уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень месцамі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3 - мінус 10, пры праясненнях пераважна па поўдні краіны - 11-14 градусаў марозу. Удзень будзе 2-9 градусаў ніжэй за нуль.

У аўторак, 22 студзеня, у асобных раёнах краіны прагназуецца невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў марозу, пры праясненнях - ад мінус 13 да мінус 18. Удзень будзе 3-10 градусаў марозу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі