Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лістапада 2019, 12:01

На выбарах у Беларусі на 10.00 прагаласавалі каля 39 працэнтаў выбаршчыкаў

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на выбарах, паводле даных на 10.00, прагаласавалі 38,86 працэнта выбаршчыкаў, паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных ЦВК, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 37,05 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне. У Віцебскай вобласці яўка склала 42,1 працэнта, у Гомельскай - 42,69 працэнта, у Гродзенскай - 39,28 працэнта. У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 40,33 працэнта выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 43,51 працэнта, у Мінску - 30,39 працэнта.

"Лічбы прыблізна падобныя да лічбаў, якія мелі ў папярэднія электаральныя кампаніі", - адзначыў Вадзім Іпатаў.

Як паказвае практыка, найбольш актыўна ў нядзельны дзень людзі прыходзяць на ўчасткі пасля 12.00.

Як паведамлялася, нядзеля 17 лістапада - асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць да 20.00.

Бюлетэнь выдаецца пры прад'яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншых дакументаў. Да іх аднесены службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага, студэнцкі білет, вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), пенсійнае пасведчанне (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі), даведка органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт), а таксама пасведчанне аб інваліднасці.

Для правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў утворана 110 выбарчых акруг (столькі ж дэпутатаў неабходна выбраць), сфарміраваны 5831 участак для галасавання, у тым ліку 46 замежных.

Усяго ў спісы выбаршчыкаў уключаны амаль 6,9 млн чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі