Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 верасня 2022, 10:30

На вучэннях АДКБ у Казахстане ўпершыню адпрацуюць ліквідацыю НС біялагічнага характару

29 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. На вучэннях Калектыўных сіл АДКБ у Казахстане, якія пачаліся 26 верасня, упершыню адпрацуюць задачы і мерапрыемствы па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі біялагічнага характару, паведамілі БЕЛТА ў аб'яднаным прэс-цэнтры вучэнняў.

"Да практычных дзеянняў па процідзеянні ўмоўнай асабліва небяспечнай інфекцыі невядомага паходжання будзе задзейнічана новае падраздзяленне ў складзе Калектыўных сіл АДКБ - сумеснае падраздзяленне радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай аховы і медыцынскага забеспячэння, - адзначылі ў прэс-цэнтры. - Аснову падраздзялення складаюць расійскія спецыялісты навукова-даследчых падраздзяленняў Мінабароны Расіі на новых узорах тэхнікі. Усе ўзоры экспанаваліся ў тым ліку на міжнародных выстаўках і форумах".

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ "Узаемадзеянне-2022", спецыяльных вучэнняў "Пошук-2022" з сіламі і сродкамі разведкі і "Эшалон-2022" з падраздзяленнямі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння адбудзецца на казахстанскім палігоне Матыбулак з 3 па 7 кастрычніка. Воінскія кантынгенты дзяржаў АДКБ адпрацуюць пытанні падрыхтоўкі і правядзення сумеснай аперацыі па лакалізацыі ўзброенага канфлікту ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі.

У вучэннях прымаюць удзел воінскія кантынгенты дзяржаў - членаў АДКБ, аператыўныя групы Аб'яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ, фарміравання сіл спецыяльнага прызначэння з ліку спецыяльных падраздзяленняў органаў унутраных спраў (паліцыі), органаў бяспекі і спецыяльных службаў, а таксама ўпаўнаважаных органаў у сферы папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.

Агульная колькасць удзельнікаў вучэнняў у Казахстане складзе больш за 6,5 тыс. чалавек і звыш 850 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку самалётаў, верталётаў і беспілотных лятальных апаратаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі