Фота "Ваяр"
4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На вучэнні "Непарушнае братэрства - 2024" у Казахстане Калектыўныя міратворчыя сілы АДКБ адпрацоўваюць задачы постканфліктнага ўрэгулявання - дастаўляюць гуманітарныя грузы для насельніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Дастаўка арганізавана наземным і авіяцыйным транспартам. Аўтамабільныя калоны суправаджаюць падраздзяленні аховы воінскіх кантынгентаў Беларусі, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.
Асобныя аўтамабільныя калоны перапраўляюцца праз водную перашкоду па пантоннай пераправе, узведзенай інжынерна-сапёрнымі падраздзяленнямі Калектыўных міратворчых сіл АДКБ.
Лётчыкі армейскай авіяцыі на ўдарна-баявых верталётах Мі-35 выконваюць задачы вядзення паветранай разведкі і прыкрыцця калоны гуманітарнай дапамогі. Упершыню ў ходзе вучэння прыменена грузавая парашутная сістэма АПСДГ-250.
Сістэма абсталявана аўтаматызаваным кіраваннем, мае ўбудаваную навігацыю і дае магчымасць дэсантаваць грузы з вышыні да 8000 метраў, забяспечваючы высокадакладнае прызямленне ў зададзеным раёне.-0-