Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 кастрычніка 2021, 15:50

На вучэнні АДКБ "Баявое братэрства" знішчана ўмоўнае незаконнае фарміраванне

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рамках вучэння з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ "Баявое братэрства - 2021" разведгрупа 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады сумесна з ваеннаслужачымі іншых краін знішчыла ўмоўнае незаконнае фарміраванне праціўніка. Аб гэты БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

"Да аб'екта праціўніка група накіравалася на верталётах Мі-8МТВ-5, дэсантавалася пасадачным спосабам, у баявым парадку ажыццявіла марш у раён выканання баявой задачы і правяла налёт. Праціўнік быў знішчаны, - расказаў камандзір разведгрупы гвардыі старшы лейтэнант Віталь Вазняк. - У ходзе розных вучэнняў мы пастаянна выконваем такія спецыяльныя задачы - пошук, налёт, засада і іншыя. Асаблівасць цяперашняга вучэння - гарачы клімат, горная мясцовасць, сыпкі пясок і моцная запыленасць. Мы атрымліваем унікальны вопыт".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі