Фота з архіва
30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ўборцы ўраджаю задзейнічаны 561 маладзёжны экіпаж, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Вераніка Гудкова.
"Важна адзначыць, што з кожным годам усё больш моладзі прымае ўдзел ва ўборачнай кампаніі, гэта сведчыць аб росце папулярнасці сельскагаспадарчай працы і прафесій аграрнага профілю ў маладзёжным асяроддзі. Сёння на палях працуе 561 маладзёжны экіпаж, гэта амаль на дзве сотні больш, чым у аналагічны перыяд у 2023 годзе", - расказала Вераніка Гудкова.
Усяго маладыя аграрыі намалацілі 185 938,48 тон збожжа і зернебабовых, 56 маладзёжных экіпажаў перасягнулі ўжо рубеж 1 тыс. тон, а два экіпажы з Мінскай вобласці - 2 тыс. тон.
Свой уклад ва ўборачную кампанію ўносяць і маладыя вадзіцелі, іх на збожжавай ніве сёння працуе 379. З іх 75 перасягнулі рубеж 1 тыс. тон, 14 - 2 тыс. тон і адзін - 3 тыс. тон. Разам яны перавезлі 171 126,68 тон.
Штогод БРСМ праводзіць рэспубліканскі праект "Моладзь - за ўраджай". Яго ўдзельнікамі становяцца маладзёжныя экіпажы камбайнераў і маладыя вадзіцелі транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку збожжавых і зернебабовых культур. Адразу ў полі арганізаваны ўшаноўванні маладых лідараў уборачнай кампаніі з уручэннем пераможцам дыпломаў, вымпелаў і памятных падарункаў. Бацькам юнакоў і дзяўчат будуць накіраваны падзячныя пісьмы за дастойнае выхаванне сыноў і дачок, прывітую ім любоў да працы на роднай зямлі.-0-