Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 ліпеня 2020, 19:41

На ЦТ па беларускай мове 100 балаў набралі 78 абітурыентаў

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове набралі 78 абітурыентаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Рэзультаты ЦТ па беларускай мове ўжо даступны абітурыентам у асабістых кабінетах на сайце РІКВ. "У цэлым абітурыенты даволі паспяхова справіліся з тэстам. У гэтым годзе значна больш стабальнікаў - 78 чалавек, у мінулым годзе іх было 42. Гэта значыць, што тэст цалкам для абітурыентаў даступны", - сказаў Юрый Міксюк.

Паводле яго слоў, два чалавекі паказалі нулявы рэзультат.

Здаваць ЦТ па беларускай мове планавалі 18,6 тыс. чалавек, на экзамен не прыйшлі крыху больш за 6 працэнтаў абітурыентаў.

Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі стартавала 25 чэрвеня з іспыту па беларускай мове. Усяго на ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш за 64 тыс. чалавек. Наступнае ЦТ - па хіміі - пройдзе 8 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі