29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў прамежку з 10.00 да 11.00 з тэрыторыі Украіны на тэрыторыю Беларусі зафіксаванне падзенне ўкраінскай ракеты комплексу С-300, паведамляе БЕЛТА.
Аб здарэнні неадкладна быў праінфармаваны кіраўнік дзяржавы.
Як паведамілі ў Мінабароны, паветраная цэль была збіта 29 снежня ў раёне 10 гадзін сіламі войскаў проціпаветранай абароны. Абломкі знойдзены на сельскагаспадарчым полі ў раёне вёскі Гарбаха Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У ходзе праверачных мерапрыемстваў папярэдне ўстаноўлена, што абломкі належаць зенітнай кіруемай ракеце С-300, выпушчанай з тэрыторыі Украіны.
Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі сфарміравана група спецыялістаў з ліку супрацоўнікаў Следчага камітэта і Міністэрства абароны, якія працуюць на месцы здарэння.
Звестак аб тым, што ў выніку інцыдэнту нехта пацярпеў, няма.-0-