Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 снежня 2022, 09:01

На тэрыторыі Беларусі праводзіцца праверка сістэмы рэагавання на акты тэрарызму

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 7-8 снежня пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь праводзіцца праверка дзяржаўнай сістэмы рэагавання на акты тэрарызму. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.

У гэты перыяд запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і асабовага складу сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі, часовае абмежаванне руху грамадзян (транспарту) па асобных дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці, прымяненне імітацыйных сродкаў паражэння ў вучэбных мэтах.

"Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці", - гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі