Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

На тэлеканале Euronews выйшаў сюжэт да II Еўрапейскіх гульняў

Грамадства 27.03.2019 | 17:03
Скрыншот з відэа   Euronews
Скрыншот з відэа Euronews

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Здымачная група тэлеканала "Еўраньюс" падрыхтавала сюжэт, прысвечаны II Еўрапейскім гульням, якія пройдуць 21-30 чэрвеня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года".

У сюжэце расказваецца пра гісторыю горада, стравы традыцыйнай беларускай кухні і падрыхтоўку да буйнейшага ў сучаснай гісторыі Беларусі мультыспартыўнага форуму. Зорныя паслы II Еўрапейскіх гульняў Дар'я Домрачава і Марыя Васілевіч паказалі журналістам свае любімыя месцы для адпачынку ў Мінску.

Раней на канале медыяхолдынга ўжо выходзіла прома-відэа пра Беларусь і II Еўрапейскія гульні.

"Еўраньюс" - еўрапейскі штодзённы кругласутачны інфармацыйны тэлеканал, які вядзе вяшчанне на 12 мовах у больш як 160 краінах. Аўдыторыя канала перасягае 430 млн чалавек.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Каляндар выпускніка-2019 29 або 30 мая - апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў; 1-8 чэрвеня - выпускныя экзамены за 9-я і 11-я класы; 8-9 чэрвеня - выпускныя вечары для вучняў 11-х (12-х) класаў; 2 мая - 1 чэрвеня - рэгістрацыя на ЦТ (30 чэрвеня - 2 ліпеня - рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні); 11 чэрвеня - 1 ліпеня - асноўны этап ЦТ (6, 8 і 10 ліпеня - рэзервовыя дні ЦТ).