Фота з архіва
9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У санаторыях Беларусі на студзень 2026 года забраніравана 67 працэнтаў нумароў, на люты - каля 50 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што датычыцца браніравання, то, у прынцыпе, па студзені гэта лічба складае 67 працэнтаў, па лютым ужо забраніравана каля 50 працэнтаў нумароў", - сказаў Генадзь Балбатоўскі.
Гаворачы аб кошце знаходжання ў санаторыях вясной наступнага года, ён адзначыў, што традыцыйна, улічваючы тэндэнцыю многіх гадоў, у першым квартале цэны, як правіла, чакаюцца ніжэйшымі за ўзровень снежня гэтага года. Мяркуецца, што цана не перавысіць сярэднегадавую 2025-га (размова ідзе аб стандартным нумары з двухмесным знаходжаннем) і застанецца каля Br135 у суткі.
Цэны фарміруюцца ў залежнасці ад попыту і прапанвання, заўважыў Генадзь Балбатоўскі. У чацвёртым квартале сярэдняя цана, згодна з маніторынгам, складзе Br134 за суткі. У перыяд навагодніх свят з улікам павышанага попыту і дадатковых культурна-масавых мерапрыемстваў яна будзе на ўзроўні Br157.
У навагоднія святы санаторыі карыстаюцца павышаным попытам. У гэты перыяд іх запаўняльнасць складзе 100 працэнтаў. "Мы прагназуем, што ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях будуць знаходзіцца ў перыяд з 25 снежня па 7 студзеня амаль 24-25 тыс. чалавек. З іх 50 працэнтаў - замежныя грамадзяне", - сказаў дырэктар рэспубліканскага цэнтра.
На гэты час у сістэме санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення працуюць больш за 16 тыс. чалавек.-0-