Фота з архіва
13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На рынку працы з'явілася новая прафесія - кантралёр стану чыгуначнага пуці. Гэта вынікае з пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 1 ліпеня 2024 года нумар 48 "Аб змяненні пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2003 года нумар 147", апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Як расказалі ў Мінпрацы, дакумент унёс змяненні ў выпуск 52 Адзінага тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка работ і прафесій рабочых "Чыгуначны транспарт і метрапалітэн. Аўтамабільны і гарадскі электрычны транспарт. Марскі і ўнутраны водны транспарт". "Па прапановах дзяржаўнага аб'яднання "Беларуская чыгунка" ўведзена новая прафесія рабочага "Кантралёр стану чыгуначнага пуці", якая тарыфікуецца ў дыяпазоне 6-8-га разрадаў (код прафесіі рабочага - 7119-016)", - растлумачылі ў ведамстве.
Асноўнымі працоўнымі функцыямі кантралёра стану чыгуначнага пуці будзе выяўленне адхіленняў у стане чыгуначнага пуці, ацэнка якасці выкананых работ пуцявымі брыгадамі і асабістае ўстараненне адхіленняў у стане чыгуначнага пуці (пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці). Крытэрыем для тарыфікацыі работ (устанаўлення разрадаў) па гэтай прафесіі рабочага вызначана грузанапружанасць на ўчастках чыгуначнага пуці і класнасць чыгуначных станцый.
Таксама на падставе прапаноў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь работы, выконваемыя вадзіцелямі аўтамабіляў на спецыяльных аўтамабілях аператыўнага прызначэння Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, аднесены да 6-га разраду.
Адначасова ў адпаведнасці з заканадаўствам актуалізаваны змест раздзелаў тарыфна-кваліфікацыйных характарыстык "Характарыстыка работ" і "Павінен ведаць" па шэрагу прафесій рабочых.
Пастанова ўступае ў сілу з 14 жніўня 2024 года.-0-