Фота з архіва
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На рэках Беларусі чакаецца спад узроўняў вады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У перыяд з 31 жніўня па 4 верасня на Віліі каля аграгарадка Сцешыцы і прытоку Бярэзіны рацэ Бобр каля вёскі Куты ўзроўні вады апусціліся ніжэй за адзнакі выхаду вады на пойму. Па стане на 5 верасня на рэках адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-10 см, толькі на Заходняй Дзвіне каля Віцебска адбываецца нязначны (1 см за суткі) рост узроўню вады.
Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту назіраюцца на Нёмане каля Гродна, Дняпры на ўчастку Магілёў - Лоеў, Бярэзіне каля Бабруйска і Светлагорска, Сожы каля Слаўгарада, Крычава і Гомеля. На прытоку Нёмана рацэ Рось каля вёскі Студзянец узровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму.
Тэмпература вады крыху панізілася і складае ў рэках ад 14 да 23 градусаў, у вадаёмах - плюс 21-22.
У бліжэйшыя дні на рэках спад узроўняў вады захаваецца, тэмпература вады істотна не зменіцца.-0-