Сцяг Панядзелак, 23 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 мая 2025, 09:29

На публічнай кадастравай карце з'явіўся слой са стацыянарнымі кропкамі выдачы ЭЛП

Фота gki.gov.by
Фота gki.gov.by
9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На публічнай кадастравай карце з'явіўся слой са стацыянарнымі кропкамі аказання паслуг Рэспубліканскага засведчвальнага цэнтра (РЗЦ) Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі (ДзяржСКАК). Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.

На публічнай кадастравай карце з'явіўся новы тэматычны слой "Стацыянарныя кропкі аказання паслуг РЗЦ ДзяржСКАК".

Слой змяшчае звесткі аб 46 кропках аказання паслуг на базе 15 рэгістрацыйных цэнтраў. Карыстальнікі, фізічныя або юрыдычныя асобы, у адзін клік атрымаюць наступныя звесткі: найменне рэгістрацыйнага цэнтра, адрас размяшчэння, электронная пошта, тэлефон, час работы. Таксама будзе магчымасць перайсці па спасылцы да формы для запісу на прыём для атрымання, выдання або прадаўжэння сертыфіката электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП).

ЭЛП з'яўляецца аналагам уласнаручнага подпісу ў лічбавым свеце і дае магчымасць ажыццяўляць юрыдычна значныя дзеянні дыстанцыйна. Пачынаючы з 1 ліпеня 2014 года ў Беларусі выдадзена больш як 2,5 млн сертыфікатаў адкрытых ключоў праверкі ЭЛП, штодзень іх колькасць павялічваецца ў сярэднім на 1,5 тыс. адзінак. У 2025 годзе сертыфікат ЭЛП атрымалі каля 140 тыс. уладальнікаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі