Фота з архіва
13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На люты ў беларускіх санаторыях забраніравана да 75 працэнтаў месцаў, ідзе актыўнае браніраванне адпачынку ў вясеннія і летнія месяцы. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Здраўніцы пашыраюць пералік паслуг, забяспечваюць камфортнае пражыванне. Толькі ў гэтым годзе на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы накіруюць не менш як Br170 млн.
"На люты ў санаторна-курортных арганізацыях забраніравана каля 75 працэнтаў месцаў, на сакавік - каля 70 працэнтаў, на красавік і май - 60 працэнтаў і 50 працэнтаў. І актыўна ідзе браніраванне летніх месяцаў. На сённяшні дзень ужо можна зрабіць прагноз, што паказчыкі дзейнасці сістэмы будуць дзесьці нават, можа, і лепш, чым у 2024 годзе. Усё для гэтага робіцца і дзяржавай, і ўласнікамі, усімі зацікаўленымі", - адзначыў Аляксандр Цай.
У здраўніцах Беларусі ў 2024 годзе прайшлі санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне больш як 1,5 млн чалавек, у тым ліку паслугі атрымалі звыш 246 тыс. іншаземцаў.-0-