Фота з архіва
6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З усталяваннем халоднага надвор'я на рэках і вадаёмах Беларусі ўзмацніўся працэс утварэння лёду, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
На рэках адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-15 см за суткі. На Нёмане ў Гродне ўзровень знаходзіцца ніжэй за небяспечную нізкую адзнаку.
"Халоднае надвор'е абумовіла паніжэнне тэмпературы вады і з'яўленне ледзяных утварэнняў у выглядзе закрайкаў і шарашу на асобных прытоках Заходняй Дзвіны і Заходняга Буга, у ніжнім цячэнні Віліі, а таксама на асобных вадаёмах краіны", - расказалі ў Белгідрамеце.
Тэмпература вады панізілася і складае ў рэках ад 0 да 3, у вадаёмах - ад 0 да 1,4 градуса.
"Да канца бягучага тыдня на рэках будзе адзначацца спад узроўняў вады і роўны іх ход. Умовы надвор'я будуць садзейнічаць узмацненню лёдаўтваральных працэсаў", - прагназуюць гідролагі.-0-