Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 кастрычніка 2024, 11:05

На граніцы з Латвіяй знайшлі труп бежанца
 

Скрыншот відэа ДПК
Скрыншот відэа ДПК
9 кастрычніка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Полацкія пагранічнікі 8 кастрычніка знайшлі труп бежанца каля латвійскай пагранагароджы, і гэта ўжо другі аналагічны выпадак за суткі ў рэспубліцы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі.

У мужчыны пры сабе не было тэлефона.

На месцы працавала следча-аператыўная група. Як паведамілі ў Следчым камітэце, пры аглядзе былі выяўлены дакументы на імя 24-гадовага грамадзяніна Шры-Ланкі. Назначаны экспертныя даследаванні. Усе абставіны здарэння і следавая карціна зафіксаваны беларускімі следчымі. Браслаўскі РАСК праводзіць праверку.

Паводле даных ДПК, на латвійскай граніцы з пачатку года загінулі 10 іншаземцаў. Усяго з 2021 года міграцыйная палітыка ЕС забіла ўжо 58 бежанцаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі