Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 красавіка 2020, 15:29

На электраэнергію для кватэр з газавымі плітамі прадастаўлена скідка

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўнесены змяненні ў палажэнне аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жылфонду. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 18 сакавіка 2020 года нумар 152, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве энергетыкі.

Згодна з дакументам, з 1 красавіка 2020 года прадугледжваецца скідка (прымяненне каэфіцыента 0,85 да тарыфу на электрычную энергію, устаноўленага для жылых дамоў або кватэр, не абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі) за спажытую электраэнергію для грамадзян, якія пражываюць у кватэрах шматкватэрных жылых дамоў, абсталяваных ва ўстаноўленым парадку сістэмамі цэнтралізаванага цеплазабеспячэння для ацяплення і газазабеспячэння для прыгатавання ежы і не абсталяваных электрычнымі плітамі, сістэмамі цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнымі газавымі воданагравальнікамі.

Пастановай таксама вызначаны парадак аплаты ЖКП па субсідзіруемых тарыфах для насельніцтва ў жылых памяшканнях, размешчаных у нядаўна ўведзеных шматкватэрных жылых дамах, у тым ліку ў якіх электрычная энергія выкарыстоўваецца для ацяплення і гарачага водазабеспячэння, на працягу аднаго месяца з дня ўзнікнення права ўласнасці на гэтыя памяшканні да дня рэгістрацыі па месцы жыхарства ў такіх памяшканнях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі