ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 мая 2020, 11:37

На дабрачынныя рахункі Міністэрства аховы здароўя на барацьбу з COVID-19 паступіла больш за Br5,7 млн і 171 тыс. еўра

Фота з архіва
Фота з архіва

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя абнавіла інфармацыю аб паступленні ахвяраванняў на дабрачынныя рахункі Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання для барацьбы з распаўсюджваннем COVID-19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу міністэрства.

"Усяго з 25 сакавіка па 20 мая 2020 года на дабрачынны рахунак у беларускіх рублях паступіла Br5 710 597,52, на рахунак у валюце - 171 339,32 еўра", - адзначылі ў прэс-службе.

У прыватнасці за 18 мая паступіла Br18 855,37 ад фізічных і юрыдычных асоб, за 19 мая - Br5 251,66 выключна ад фізічных асоб.

На 20 мая на дабрачынных рахунках заставалася больш за Br211 тыс. і 171,3 тыс. еўра.

З дабрачыннага рахунку ў беларускіх рублях па стане на 20 мая пералічана каля Br5,5 млн. У тым ліку УП "Белмедтэхніка" пайшло Br4 683 020 (13 мая пераведзена больш за Br1 млн для закупкі экспрэс-тэстаў), РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі - больш за Br364,3 тыс., РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій - звыш Br102 тыс. (11 мая пераведзена Br11 тыс. для закупкі дзвюх цэнтрыфуг), Нацыянальнай антыдопінгавай лабараторыі - Br350 тыс.

Як паведамлялася, дабрачынны рахунак адкрыты быў у сувязі са шматлікімі зваротамі, якія ішлі ў адрас Міністэрства аховы здароўя ад бізнесменаў краіны, рэзідэнтаў ПВТ, прамысловых прадпрыемстваў і звычайных грамадзян, гатовых унесці ахвяраванні.

"Мы вітаем падтрымку грамадства і зможам выкарыстоўваць дабрачынную дапамогу ў мэтах закупкі абсталявання для лабараторнай дыягностыкі COVID-19, дыягнастычных набораў, ахоўных сродкаў, лекавых прэпаратаў, а таксама на аказанне дапамогі хворым", - гаворыцца на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Разліковы рахунак у беларускіх рублях - BY29AKBB36429000000800000000 у ААТ "ААБ Беларусбанк", БІК - AKBBBY2X, УНП - 190263723.

Разліковы рахунак у еўра - BY93AKBB36429000003150000000 у ААТ "ААБ Беларусбанк", БІК - AKBBBY2X, УНП - 190263723.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі