27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На большай частцы тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць абмежаванне і забарона на наведванне лясоў. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.
Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці. У Віцебскай вобласці дазволенымі для наведвання застаюцца лясныя масівы ў Шаркаўшчынскім і Пастаўскім раёнах. У Мінскай вобласці дазволена наведваць лясы ў Маладзечанскім, Валожынскім і Стаўбцоўскім раёнах.
У Гомельскай вобласці абмежаванне на наведванне лясоў дзейнічае практычна ва ўсіх раёнах, акрамя Жыткавіцкага і Лельчыцкага раёнаў - тут уведзена забарона на наведванне лясных масіваў.
У Брэсцкай вобласці абмежаванне дзейнічае ў Ганцавіцкім і Лунінецкім раёнах. У астатніх раёнах наведванне лясоў дазволена.
У Гродзенскай вобласці наведванне лясоў дазволена ва ўсіх раёнах.-0-