Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 ліпеня 2025, 12:31

На беразе Нарачы з'явіцца новая пляжна-паркавая зона. Вось дзе яе арганізуюць

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) плануе арганізаваць новую пляжна-паркавую зону на возеры Нарач. Аб гэтым у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" расказаў намеснік старшыні ФПБ Вадзім Грачоў.

"У нас ёсць даволі амбіцыйны, сур'ёзны праект. Мы падышлі да распрацоўкі адпаведнай дакументацыі і плануем пабудаваць (і ў далейшым, безумоўна, абслугоўваць) пляжна-паркавую зону на беразе возера Нарач літаральна насупраць санаторыя "Нарачанка", - расказаў Вадзім Грачоў.

У сістэме ФПБ 12 санаторыяў. Толькі за 2024 год у прафсаюзных здраўніцах адпачылі звыш 140 тыс. чалавек.  

"Каб адпавядаць сучасным патрабаванням, запатрабаванням людзей, важна пастаянна развівацца і выходзіць на новы ўзровень арганізацыі адпачынку і аздараўлення. Таму ў Год добраўпарадкавання распрацавана і прынята спецыяльная праграма развіцця ўсіх нашых арганізацый на 2025-2029 гады. Дакументам прадугледжана звыш 350 мерапрыемстваў па развіцці і добраўпарадкаванні санаторыяў, баз адпачынку і іншых аб'ектаў ФПБ, уключаючы будаўніцтва, рэканструкцыю, мадэрнізацыю, капітальны рамонт, тэхнічнае перааснашчэнне", - адзначыў намеснік старшыні ФПБ.

У планах і абнаўленне медыцынскай базы і закупка новага абсталявання - апарата вакуумнай тэрапіі, які паляпшае кровазварот і ўмацоўвае крывяносныя сасуды, азонавай капсулы, якая садзейнічае вываду прадуктаў метабалізму, паскарае цыркуляцыю крыві, выводзіць таксіны. "Абнаўляюцца УГД-апараты, гідромассажныя ванны, апараты электрамагнітнай і ультрагукавой тэрапіі. Замяняецца фізіятэрапеўтычнае і дыягнастычнае абсталяванне, - дадаў Вадзім Грачоў. - Плануецца ў бліжэйшы час пачаць рэканструкцыю пляжных зон і падыходаў да возера з тэрыторыі санаторыяў. У бягучым годзе ўжо плануем завяршыць работы па добраўпарадкаванні прыбярэжнай зоны паміж спускамі да возера на тэрыторыі санаторыя "Нарач".

У ФПБ нагадалі, што ўсім членам прафсаюза прадастаўляецца 25-працэнтная скідка на аздараўленне. Акрамя таго, прафсаюзы праводзяць пастаянную работу, каб патанніць кошт аздараўлення праз калдагаворы. "Гэта добрая падтрымка для людзей. І на сённяшні дзень каля 80 працэнтаў калектыўных дагавораў змяшчаюць нормы, дзякуючы якім людзі могуць атрымаць дадатковую дапамогу на аздараўленне", - звярнуў увагу Вадзім Грачоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі