Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

На БелАЭС пачала работу міжнародная экалагічная экспедыцыя па замерах "нулявога фону"

Грамадства 15.08.2019 | 19:54
Фота Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мінэнерга
Фота Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мінэнерга

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная экалагічная экспедыцыя па замерах "нулявога фону" на тэрыторыі, прылеглай да пляцоўкі будаўніцтва Беларускай АЭС у Астравецкім раёне, пачала работу 15 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве энергетыкі.

У складзе экспедыцыі прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі "Зялёны крыж", Агенцтва экалагічнай бяспекі "Альфа-Х91", навукова-асветная арганізацыя "Энергія і Экалогія" і іншых грамадскіх і спецыялізаваных арганізацый.

Міжнародная экалагічная экспедыцыя праводзіцца па ініцыятыве Беларускай АЭС з выкарыстаннем вопыту правядзення аналагічных мерапрыемстваў расійскай эксплуатуючай арганізацыі АТ "Канцэрн Расэнергаатам" і фонду "Асацыяцыя тэрыторый размяшчэння атамных электрастанцый", што займаецца пытаннямі эканамічнага і інфраструктурнага развіцця тэрыторый вакол АЭС, а таксама пытаннямі экалагічнай бяспекі.

"У час экспедыцыі будзе атрымана незалежная экспертная ацэнка зыходных умоў навакольнага асяроддзя ў раёне будаўніцтва АЭС. Праведзена палявая гама-спектраметрычная здымка, адабраны пробы паветра, вады, глебы, донных адкладаў і расліннасці. Затым будзе вызначана актыўнасць радыенуклідаў у адабраных пробах і падрыхтавана справаздача аб выніках работы", - растлумачылі ў Мінэнерга.

Палявы этап экспедыцыі прадоўжыцца да 20 жніўня. "Атрыманая інфармацыя аб стане экалагічнай, радыяцыйнай, ядзернай бяспекі ў раёне будаўніцтва АЭС, а таксама высновы і прапановы эколагаў будуць прадстаўлены шырокай грамадскасці. Акрамя таго, вынікі экспедыцыі ўвойдуць у справаздачу па праграме пасляпраектнага аналізу, які цяпер распрацоўваецца ў адпаведнасці з абавязацельствамі Беларусі ў рамках Канвенцыі Эспа. Гэта справаздача таксама будзе прадстаўлена грамадскасці і накіравана ў суседнія краіны", - расказалі ў міністэрстве.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў канцы 2019 года, другі - у 2020-м.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў