Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2021, 13:36

На арганізацыю другаснай занятасці навучэнцаў і студэнтаў прадугледжана Br6 млн

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гэтым годзе Br6 млн закладзена на фінансаванне мерапрыемстваў другаснай занятасці студэнтаў і навучэнцаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны падтрымліваецца імкненне моладзі падзарабіць у летні перыяд. У гэтым годзе, як плануецца, 25-30 тыс. студэнтаў і навучэнцаў змогуць падзарабіць. "Мы гатовы і фінансаваць: Br6 млн закладзена на бягучы год на фінансаванне такіх мерапрыемстваў. Атрымаць інфармацыю аб рабочых месцах для моладзі можна ў службе занятасці па месцы жыхарства або ў сваёй установе адукацыі", - расказаў Алег Такун.

Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч дадаў, што вялікую работу праводзіць БРСМ па арганізацыі работы студэнцкіх атрадаў. "І гэты рух развіваецца. Жадаючыя прыняць у ім удзел, зарабіць грошы, атрымаць магчымасць працоўнай, прафесійнай самарэалізацыі па сваім профілі могуць звяртацца на ўзроўні сваіх факультэтаў, у пярвічную арганізацыю БРСМ па неабходную дапамогу і кансультацыю", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі