Фота Генпракуратуры
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік упраўлення па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Генеральнай пракуратуры - кіраўнік следчай групы па расследаванні крымінальнай справы па фактах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны Валерый Талкачоў паведаміў журналістам апошнія лічбы па выніках расследавання крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дзяржаўная камісія, створаная па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры, пацвердзіла звесткі, якія мы сабралі ў матэрыялах крымінальнай справы і прадставілі ёй. На 520 павялічылася колькасць населеных пунктаў, што былі знішчаны ў гады акупацыі, сёння гэта 12 868, з якіх 290 населеных пунктаў падзялілі трагічны лёс вёскі Хатынь. Гэтыя населеныя пункты падвергліся поўнаму знішчэнню разам з жыхарамі, яны так і не былі адроджаны і адноўлены пасля Вялікай Айчыннай вайны. Да ўзбуджэння крымінальнай справы іх было 9,2 тыс.", - расказаў Валерый Талкачоў.
Ён адзначыў, што сотні населеных пунктаў яшчэ знаходзяцца ў рабоце. "Мы іх правяраем. Канчатковую ацэнку па выніках нашага расследавання таксама дасць Дзяржаўная камісія. Таксама намі прадаўжаецца правядзенне палявых работ - раскопак. Цяпер актыўна праводзіцца агляд Казіміраўскага лесу ў Магілёве, раскапана тры ямы пахавання. У Лепелі таксама раскапана тры ямы пахаванняў. Яны не апошнія", - праінфармаваў прадстаўнік Генпракуратуры.
Паводле яго слоў, жыхары Беларусі - нашчадкі народа-пераможцы - павінны не толькі памятаць, але і гаварыць аб усіх гэтых фактах. "Важна падтрымліваць гістарычную памяць, гістарычную праўду аб тым, што савецкі народ, зведаўшы нягоды Вялікай Айчыннай вайны, знаходзячыся пад акупацыяй, калі кожны трэці быў знішчаны, не быў зламаны духам. Мы выстаялі як народ, нашы продкі вызвалілі нашу тэрыторыю і Еўропу. Гаворачы аб Вялікай Перамозе, мы, вядома, павінны памятаць тыя ахвяры, якія прынесла наша рэспубліка. Гэта не менш за 3 млн знішчаных людзей, знішчаны былі цэлыя сем'і - спыняўся род людзей. Чаму знішчалі? Толькі таму, што мы славяне, за тое, што мы беларусы, што наша тэрыторыя неабходна была тым, хто лічыў сябе вышэйшай нацыяй, вышэйшай расай. Аб гэтым мы заўсёды гаворым, заўсёды ўспамінаем", - падкрэсліў Валерый Талкачоў.-0-