Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2022, 19:58

МЗС: работа па вяртанні ў Беларусь культурных каштоўнасцей будзе актывізавана

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца за межамі Беларусі, 1 снежня адбылося ў Міністэрстве замежных спраў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Пасяджэнне правялі сустаршыні камісіі - намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч і намеснік міністра культуры Сяргей Саракач.

Юрый Амбразевіч, у прыватнасці, праінфармаваў аб дзейнасці загранустаноў Беларусі па вяртанні культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі краіны, і ўнёс прапановы па ўдасканаленні дзейнасці камісіі.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праблему вывезеных з беларускіх музеяў у час Другой сусветнай вайны культурных каштоўнасцей, якія апынуліся ў іншых краінах, а таксама ўнеслі рэкамендацыі па актывізацыі работы камісіі, у тым ліку па арганізацыі ўзаемадзеяння і пашырэнні супрацоўніцтва з замежнымі бібліятэкамі, архівамі і музеямі.

Па выніках пасяджэння адобраны план работы камісіі на 2023 год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі