ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 кастрычніка 2022
Мінск Ясна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2022, 17:59

МЗС: прадоўжана забарона на вываз некаторых прамтавараў, яна не датычыцца прадукцыі з Беларусі і Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забарона на вываз асобных відаў прамтавараў прадоўжана на паўгода, яна не датычыцца прадукцыі з Беларусі і Расіі. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, каменціруючы пастанову Савета Міністраў нумар 630 ад 20 верасня 2022 года.

"Гэты дакумент, як і папярэдні, змяшчае пералік прадукцыі, забароненай да вывазу, па 254 таварных кодах. Спіс застаўся ранейшым. У абодвух дакументах робяцца выключэнні для прадукцыі, вырабленай у Беларусі і Расіі. Разам з тым новая пастанова ўдакладніла ўмовы, неабходныя для ўзгаднення вывазу, а таксама вызначыла парадак выдачы адпаведных дазволаў", - расказаўАнатоль Глаз.

Забарона датычыцца такіх тавараў, як аўтапагрузчыкі, бульдозеры, сельскагаспадарчыя, садовыя і лесагаспадарчыя машыны, веласіпеды, матацыклы, легкавыя аўтамабілі, трактары, чыгуначныя лакаматывы, вагоны. У спісе і гіпс, стэрыльныя матэрыялы для накладання швоў, зубныя і рэканструюючыя косць цэменты, прыстасаванні для стаматалагічнага выкарыстання, фарбы і лакі, пасты для лепкі, дэзынфіцыруючыя сродкі, лабараторныя і дыягнастычныя рэагенты, ампулы са шкла. Таксама ў пераліку катлы, турбіны, рухавікі ўнутранага згарання, помпы, халадзільнікі і маразільнікі, пасудамыечныя машыны, пральныя і швейныя машыны, станкі, пыласосы, тэлефонныя апараты.

Дзеянне забароны не закранае тавары з сертыфікатам, які пацвярджае беларускае або расійскае паходжанне тавараў, з сертыфікатам прадукцыі ўласнай вытворчасці або актам экспертызы аб адпаведнасці патрабаванням, што прад'яўляюцца ў мэтах аднясення да прадукцыі, вырабленай на тэрыторыі Беларусі, выдаваемымі Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Таксама забарона не распаўсюджваецца на тавары з выпіскай з еўразійскага рэестра, на вывозімыя па ліцэнзіях і на шэраг іншых выпадкаў.

Зацікаўленая асоба для атрымання ўзгаднення выдачы ліцэнзіі звяртаецца ў аблвыканкам (Мінскі гарвыканкам) і прадастаўляе дакументы. Сярод іх - пісьмо ў адвольнай форме з абгрунтаванай просьбай узгадніць выдачу ліцэнзіі, заява ў двух экзэмплярах. А калі звяртаецца прадстаўнік - дакумент, які засведчвае права на прадстаўленне інтарэсаў зацікаўленай асобы. Выдачу ліцэнзіі ўзгадняюць бясплатна на працягу 10 рабочых дзен.

У ліку падстаў для адмовы ва ўзгадненні выдачы ліцэнзіі - выпадкі ліквідацыі (спынення дзейнасці), смерці зацікаўленай асобы, прадстаўленне дакументаў або звестак, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства, у тым ліку падробленых або несапраўдных, а таксама выпадкі, калі вываз тавараў створыць пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны.

Ліцэнзія падлягае прадстаўленню ў мытны орган пры змяшчэнні пад мытныя працэдуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі