Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 сакавіка 2020, 18:38

МЗС папярэдзіла беларускіх турыстаў аб абмежаваннях у некаторых краінах з-за каранавіруса

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў звяртае ўвагу беларускіх турыстаў на ўвядзенне некаторымі краінамі абмежаванняў у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйных старонках МЗС у сацыяльных сетках, паведамляе БЕЛТА.

"Дадаткова звяртаем увагу, што ў мэтах папярэджання завозу і распаўсюджвання COVID-19 некаторыя дзяржавы (або іх асобныя рэгіёны) увялі пэўныя абмежавальныя меры, звязаныя з уездам на іх тэрыторыю замежных грамадзян", - адзначылі ў ведамстве.

Па стане на 6 сакавіка абмежаванні рознай ступені, у прыватнасці, уведзены ў Аўстраліі, Бахрэйне, В'етнаме, Грузіі, Ізраілі, Індыі, Інданезіі, Іарданіі, Іраку, Кувейце, Кыргызстане, Маўрыкіі, Малайзіі, Мальдывах, Манголіі, М'янме, Новай Зеландыі, Палау , Папуа - Новай Гвінеі, Рэспубліцы Карэя, Саудаўскай Аравіі, КНДР, Сінгапуры, ЗША, Туркменістане, Турцыі, Філіпінах, Японіі.

"Звяртаем увагу, што меры для кожнай канкрэтнай краіны розныя. Таму грамадзянам, якія плануюць паездкі ў названыя дзяржавы, у мэтах атрымання падрабязнай інфармацыі аб характары і тэрмінах абмежаванняў, неабходна звяртацца ў адпаведныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы або консульскія ўстановы пералічаных краін", - дадалі ў міністэрстве. -0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі