Фота з архіва
7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МЗС Беларусі заклікае Польшчу аднавіць паўнацэннае супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы. Аб гэтым заявіў журналістам прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз, адказваючы на пытанне адносна інцыдэнту на беларуска-польскай граніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Анатоль Глаз падкрэсліў, што атрымана нота польскага боку: "Мы атрымалі ноту, і яна будзе разгледжана з улікам усіх абставін. Шчыра спачуваем родным і блізкім загінулага".
"Вядома, патрэбна аднаўленне нармальных пагранічных кантактаў, каб такія трагедыі не адбываліся", - прадоўжыў ён.
Прэс-сакратар МЗС растлумачыў: "Аднак польскі бок некалькі гадоў таму ініцыяваў і даволі гучна разарваў узаемадзеянне з Беларуссю ў праваахоўнай сферы, спыніў кантакты па пытаннях прававой дапамогі, дыялог па лініі пагранічных упаўнаважаных. Усё гэта, падкрэсліваю, у аднабаковым парадку зрабіла менавіта кіраўніцтва Польшчы".
"Наша ж пазіцыя паслядоўная. Мы адкрыты да ўзаемапаважлівага дыялогу. Беларусь гатова і да аднаўлення ўзаемадзеяння ў праваахоўнай сферы, аднак гэта вуліца, як вядома, з двухбаковым рухам. Таму аднаўляць такое ўзаемадзеянне можна толькі ў поўным аб'ёме. Без гэтага такія публічныя ноты - гэта не спосаб сістэмна вырашыць праблему, а празмерная палітызацыя цалкам канкрэтнага пытання, спроба апраўдацца перад уласнай грамадскай думкай і перакласці адказнасць", - падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Тым больш за апошні час гэта, на жаль, далёка не адзінкавы выпадак гібелі польскіх ваенных на граніцы, аднак аб гэтым кіраўніцтва Польшчы чамусьць так публічна не ўспамінае", - рэзюмаваў Анатоль Глаз.-0-