Фота з архіва
31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі дало рэкамендацыі беларускім грамадзянам у сувязі з неспрыяльным развіццём падзей у Ліване, паведамляе БЕЛТА.
"У сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе рэкамендуем беларускім грамадзянам часова ўстрымацца ад паездак у Ліванскую Рэспубліку, у тым ліку запланаваных раней, да стабілізацыі абстаноўкі ў рэгіёне", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Грамадзянам Беларусі, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Лівана, неабходна строга выконваць указанні мясцовых улад, падтрымліваць сувязь з пасольствам Беларусі ў Сірыі, а таксама актуалізаваць свае даныя па консульскім уліку.
Кантакты беларускай загранустановы ў Дамаску - тэл.: +963 94 88 88 653, эл. пошта: syria@mfa.gov.by.-0-