Сцяг Субота, 13 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2024, 13:44

МЗС: беларусаў няма сярод загінулых у выніку тэракта ў Дагестане

Фота з архіва
Фота з архіва
24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусаў няма сярод загінулых у выніку тэракта ў Дагестане. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.  

"Паводле інфармацыі расійскага боку, беларусаў сярод загінулых у выніку тэракта ў Дагестане няма", - расказалі ў МЗС.  

"Пасольства знаходзіцца ў пастаянным кантакце з мясцовымі праваахоўнымі органамі, удакладняе інфармацыю па наяўнасці грамадзян Беларусі сярод пацярпелых. У выпадку неабходнасці гатова аказаць магчымую консульска-прававую дапамогу", - адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі