ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 18 лютага 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2020, 19:36

МЗС аказвае садзейнічанне беларусам, якія пацярпелі ў Аўстрыі

Фота з архіва
Фота з архіва

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў аказвае неабходнае садзейнічанне беларусам, якія пацярпелі ў выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Аўстрыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі знешнепалітычнага ведамства Андрэй Шупляк.

У аварыі два чалавекі пацярпелі, адзін загінуў. Яна адбылася ў суботу каля апоўдня па месцовым часе ў невялікім населеным пункце Гайлітц на заснежаным участку дарогі. Грамадзянін Італіі не справіўся з кіраваннем і наехаў на трох пешаходаў. "Усе трое - грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Гэта мы пацвярджаем", - расказаў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.

Цяпер адзін з пацярпелых, з улікам нязначных пашкоджанняў, выпісаны з бальніцы, другі чалавек, грамадзянка Беларусі, знаходзіцца ў бальніцы горада Філаха.

Андрэй Шупляк падкрэсліў, што аператыўна ўстаноўлены кантакты з іх сваякамі. Аказваецца неабходнае садзейнічанне па дастаўцы цела загінулага ў Беларусь.

Два мужчыны - вадзіцелі грузавога аўтамабіля, які прыналежыць літоўскай кампаніі-перавозчыку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі