Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 чэрвеня 2024, 12:25

"Мы жывём у міры і згодзе". У Кішынёве адкрылася выстава "Суверэнная Беларусь"

Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова
Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова
12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у пасольстве Беларусі ў Кішынёве пачала работу фотавыстава БЕЛТА "Суверэнная Беларусь", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Суверэнная Беларусь - гэта перш за ўсё закон, парадак, справядлівасць, - заявіў у час адкрыцця фотавыставы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін. - Рэспубліка Беларусь - краіна, якая населена цудоўнымі, працавітымі, таленавітымі людзьмі. Беларусы і малдаване - славянскія браты, і ў гэтым нашы карані. Наша палітыка вызначаецца праз моцную эканоміку. І мы ганарымся, што ў нас словы не разыходзяцца са справай. Мы ўсё робім для таго, каб наша краіна была прывабнай, самадастатковай, незалежнай, суверэннай".

Беларусь такая ж гасцінная, як Малдова, адзначыў пасол. "Я запрашаю вас усіх у Беларусь, каб убачыць не толькі на фатаграфіях, але і наведаць нашу краіну і застацца пад цудоўным уражаннем", - падкрэсліў ён.

Беларусь і Малдову звязвае шмат што. Як у беларусаў шмат сваякоў пражываюць у Малдове, так і ў малдаван шмат блізкіх людзей у нашай краіне. "Мы праз нашу дыяспару стараемся падтрымліваць кантакты, уключаць у наш агульны інтарэс, каб жыць у міры і згодзе", - дапоўніў Анатоль Калінін.

На прадстаўленых фотаздымках можна ўбачыць дасягненні суверэннай Беларусі ў самых розных галінах і сферах эканомікі: сельская гаспадарка, прамысловасць, медыцына, адукацыя, культура, навука і тэхналогіі. На выстаўцы таксама прадстаўлены здымкі, прысвечаныя тэме захавання ў рэспубліцы гістарычнай памяці, якой Беларусь надае асаблівае значэнне.

На адкрыцці экспазіцыі прысутнічалі прадстаўнікі дыпмісій Азербайджана, Казахстана, Кітая і Расіі, кіраўнікі шэрага грамадскіх арганізацый беларусаў Малдовы і актыў беларускай дыяспары, творчая інтэлігенцыя.-0-

Фота Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі