Навіны сюжэта
"Праект "Беларусы ў кадры" на YouTube-канале БЕЛТА"
Як развярнуць жыццёвы курс на 180 градусаў і ні разу аб гэтым не пашкадаваць? Адказ на гэта пытанне ведае Алег Леган - праваслаўны свяшчэннік з аг.Іжа Вілейскага раёна. Больш як 10 гадоў таму выпускнік факультэта дарожнага будаўніцтва БНТУ, паспяховы інжынер у адной з дарожна-маставых арганізацый, кардынальна змяніў сваё жыццё і лёс усёй сям'і.
Хадзілі ў царкву як на работу
- Я з той эпохі, калі пламбір каштаваў 28 капеек, а аблічча нашых гарадоў і вёсак было сціплым. Але самае сумнае тое, што мы жылі ў свеце бязбожнасці. Нас ніхто не адукоўваў, не расказваў пра Бога. Нават у Мінску ў гады майго малалецтва было толькі два дзеючыя храмы, - успамінае настаяцель царквы Святога Праведнага Іосіфа Абручніка Алег Леган. - Народ павярнуўся тварам да Бога. Гэты працэс пайшоў па ўзрастаючай, калі ўтварыўся Беларускі экзархат.

Гэты час стаў паваротным у лёсе мужа і жонкі Леганаў: Алег і яго жонка Ларыса, выпускніца музычнага вучылішча, павянчаліся. Сталі хадзіць у храм, ездзіць па святых мясцінах, спяваць на клірасе Насілаўскага храма, які знаходзіцца ў Маладзечанскім раёне. І гэта не дзіўна: абодва былі надзелены добрымі вакальнымі данымі. Алег нават у студэнцтве спяваў у хоры, які гастраляваў па ўсёй краіне.
- Хадзілі ў царкву, як на работу. Службы прапускалі толькі па хваробе. У адзін цудоўны дзень, больш за 10 гадоў таму, у мяне з'явілася непераадольнае жаданне стаць свяшчэннікам. І я адчуваў, што здзейсню яго. Паколькі калі па-сапраўднаму, шчыра чагосьці хочаш, Бог не пакіне цябе без увагі, - перакананы іерэй.
На той час Алег Аляксандравіч працаваў інжынерам па тэхнічным наглядзе за якасцю работ у дарожна-маставым будаўніцтве. Месцам работы была адна з кампаній, зона адказнасці якой - Мядзельскі, Валожынскі і Вілейскі раёны. Далей усё вырашылася само сабой. Знаёмы бацюшка з Брэсцкай епархіі параіў звярнуцца ў канцылярыю іх епархіяльнага ўпраўлення. Там у шэрагу вясковых прыходаў патрэбны былі свяшчэннікі.
- Прыехаў у Брэст, пагаварыў з Уладыкам, які ў канцы размовы паглядзеў мне ў вочы і проста сказаў: "Звальняйся".

З той паездкі ў Брэст і да пасвячэння ў сан прайшло ўсяго тры тыдні. Так у 49 гадоў Алег Леган атрымаў прыход Кобрынскага раёна. Успамінае, што пачаў служэнне літаральна з нуля. У дзень прыезду нават не ведаў, дзе будзе начаваць. Далі прытулак добрыя людзі. Спачатку жыў адзін, а праз паўгода, калі ўладкаваўся, забраў жонку з дочкамі.
- Матушка з радасцю, вялікім задавальненнем і духоўным уздымам сустрэла маё назначэнне. Дочкі таксама станоўча прынялі змены ў сям'і і пераезд на месца новай службы. Яны па жыцці ідуць з бацькоўскага благаславення, - расказвае ён.
Абедзве дачкі нашага героя рэалізаваліся ў прафесіі. Адна скончыла лінгвістычны ўніверсітэт, другая - медыцынскую ВНУ, працуе ўрачом. У кожнай - свая сям'я. Часта ўспамінае айцец Алег пра сына, гібель якога стала для яго сапраўдным выпрабаваннем духу.
- Ён памёр на Благавешчанне. Гэта было нібыта выпрабаванне Гасподняе - наколькі надзейна стаю на хрысціянскай ніве, - упэўнены субяседнік. - Богу было патрэбна мяне, які вырашыў кардынальна змяніць жыццё, яшчэ раз пераправерыць.
"У храме ўсё радзей бачу дзяцей і іх бацькоў"
На першым месцы свяшчэнніцкага служэння айцец Алег і яго сям'я пражылі 5 гадоў. Паралельна са службай настаяцель вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. Сёння, праз 11 гадоў, свяшчэнніку Алегу Легану давераны тры праваслаўныя храмы на Вілейшчыне: у аг. Іжа і Лыцавічы, а таксама ў в. Спягла. Мы пабывалі ў двух з іх.
Першы - драўляны храм Святога Праведнага Іосіфа Абручніка ў Іжы - уразіў унікальным архітэктурным стылем, новымі званамі і рэдкімі абразамі.

- Гэты абраз Божай Маці асаблівы - падарунак Мікалая ІІ, які выжыў у крушэнні поезда, дзе ехала царская сям'я. У знак Божай ласкі быў зроблены такі падарунак некалькім дзясяткам цэркваў, - расказвае настаяцель і ўдакладняе: - Цяперашняму храму ў бягучым годзе ўжо 95 гадоў. Праўда, калісьці на яго месцы быў іншы, які і атрымаў гэты абраз.
Сваім расказам іерэй вярнуўся ў мінулыя часы. Аказваецца, царкву Іосіфа Абручніка напаткаў лёс большасці храмаў беларускай зямлі. Тут ішлі службы ў час і пасля вайны. У гады хрушчоўскай антырэлігійнай кампаніі, калі многія саборы былі разрабаваны і спалены, гэтаму ўдалося ўцалець. Праўда, у ім быў калгасны склад, а затым - краязнаўчы музей, у якім побач з абразамі вывесілі чучалы дзікіх жывёл.
У 1991 годзе з прыходам свяшчэнніка Алега Столяра ў царквы пачалося новае жыццё. Ён, як і наш герой, атрымаў адначасова некалькі храмаў, у якіх стаў служыць.
- Сёння ў іх служу настаяцелем я. Акрамя таго, з'яўляюся яшчэ свяшчэннікам царквы Святой Праведнай Ганны ў Лыцавічах, - гаворыць іерэй і запрашае нас у гэты аграгарадок, каб паказаць храм.
Праехаўшы дзясятак кіламетраў, спыняемся каля невялікай цэркаўкі, якая была пабудавана ў 2012 годзе пры фінансавай падтрымцы армянскай дыяспары, якая пражывае ў курортным гарадку Нарач.

- Калі б храма не было, мясцовыя жыхары, сярод якіх большая частка - людзі старога ўзросту, адпраўляліся б маліцца на службу ў Спягла або Іжу. Дзякуючы мецэнатам вяскоўцы маюць царкву, хоць і невялікую, але ў крокавай даступнасці, - гаворыць субяседнік.
На пытанне, ці шмат у яго прыхаджан у трох вёсках, айцец Алег адказаў з усмешкай, маўляў, насельніцтва аднаго жылога дома ў Мінску.
- Скажу так: 90 працэнтаў людзей, якія наведваюць службу, - у асноўным мясцовыя пенсіянеры і мінчане, якія купілі тут жыллё. Дзяцей маленькіх практычна няма, не бачу і іх маладых бацькоў, - гаворыць іерэй і тлумачыць прычыну: З аднаго боку, у 90-я гады, калі дарослыя людзі звярнуліся да веры, мы прапусцілі духоўнае выхаванне дзяцей, асабліва народжаных да 2000-х гадоў. Сёння ў сельскіх храмах мы не бачым іх. Яны самі туды не ідуць і не вядуць сваіх сыноў і дачок. Калі дзіцяці не расказаць, што значыць царква, яно само дзверы ў яе не адчыніць. На самай жа справе кожнае наведванне малышом храма становіцца для яго важнай падзеяй, якая застаецца назаўсёды ў памяці. Яно абавязкова станоўча паўплывае на ўсё яго далейшае жыццё.
Расказваючы пра мясцовых прыхаджан, свяшчэннік паведамляе адну важную асаблівасць аг. Лыцавічы: многія яго жыхары ўсынавілі або ўзялі апякунства над сіротамі.
- Тут жывуць сапраўды ўнікальныя людзі. Амаль палова вучняў мясцовай школы - дзеці, ад якіх некалі адмовіліся іх родныя мамы і таты. У некаторых сем'ях выхоўваецца па двое-трое такіх дзяцей, - гаворыць свяшчэннік.

Прыход у Спягле самы малалікі. Царква, хоць і прыгожая, пасля капітальнага рамонту, але мясцовых жыхароў засталося не больш за дзясятак.
- Менавіта Спягла ў 60-я гады было цэнтрам абшчыны, якая аб'ядноўвала прыходы Вілейскага і Мядзельскага раёнаў. На богаслужэнне на Вялікдзень у храм Успення Прасвятой Багародзіцы прыходзіла да паўтары тысячы чалавек. Сёння ж службу вяду толькі ў летні перыяд, усяго раз у месяц, - адзначае ён. - На богаслужэнне ў гэтым старадаўнім храме збіраюцца вернікі з Лыцавічаў і тыя, хто прыехаў на лета з горада. Храм жывы прыхаджанамі. Ён павінен працаваць для людзей.
"Важна заставацца прыкладам для сваіх прыхаджан"
Наш субяседнік упэўнены, што праваслаўная царква на зямлі беларускай будзе заўсёды, а сіла грамадства - у моцнай сям'і, якая патрабуе вялікай працы з боку як жонкі, так і мужа.
- Сям'я - гэта моцны пачатак. Многія лічаць, што галоўны клопат мужчын - прыносіць грошы ў сям'ю, забяспечваць яе матэрыяльна, а школа, навучанне і іншыя пытанні - гэта справа маці і выхавальнікаў. Так думаць няправільна. Асабісты ўдзел і благаславенне бацькі вельмі важныя і для дзяўчынак, і для хлопчыкаў. Калі ўсё пад наглядам, тады і ў дзяцей будзе ўсё ў парадку, - упэўнены айцец Алег. - Дзіця трэба любіць не пасля нараджэння, а калі яно яшчэ ў лоне маці.
Паводле слоў свяшчэнніка, асаблівую ролю ў жыцці дачкі адыгрывае аўтарытэт бацькі. Нягледзячы на тое, што дзяўчынкамі ў сям'і ў асноўным павінна займацца маці, паколькі яна бліжэй да іх па духоўным складзе і асаблівых струнах душы, але, калі патрабуецца карэкціроўка паводзін, тут сваё слова павінен сказаць бацька. Алег Аляксандравіч менавіта з такіх клапатлівых бацькоў. Калі яго дачка паступала ў гімназію з англійскім ухілам і ёй трэба было здаць экзамен, ён садзіўся разам з ёй за падручнікі і дапамагаў штудзіраваць мову Джэка Лондана і Артура Конан Дойла. У выніку яна паспяхова паступіла, а праз месяц нават удзельнічала ў алімпіядзе.
- Асабліва для мяне вельмі важна заставацца прыкладам для сваіх прыхаджан. Каб людзі бачылі, што іх свяшчэннік не страчаны ні для Бога, ні для іх. І гэта няпроста - напаследак гаворыць айцец Алег. - Аб сваім шчасці я ніколі не задумваўся, але, напэўна, скажу словамі мітрапаліта Філарэта: "Мая радзіма - дзе я служу". І да іх дадам: маё шчасце там, дзе служу і жыву - сярод людзей, якім я нясу слова Божае.
Тамара МАРКІНА,
фота - Віталь ПІВАВАРЧЫК,
газета "7 дней".-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Фота Віталя Піваварчыка