ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 22 студзеня 2022
Мінск -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 снежня 2021, 17:15

"Мы хочам убачыць ваш гуманізм": бежанцы правялі стыхійны мітынг у ТЛЦ

3 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Звароты да Папы Рымскага, Еўропы і заклікі да гуманізму - сёння некалькі дзясяткаў бежанцаў у ТЛЦ выйшлі на стыхійны мітынг, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прыкладна ў 15.00 каля аднаго з уваходаў у транспартна-лагістычны цэнтр, дзе знаходзіцца пункт часовага размяшчэння бежанцаў, прайшоў стыхійны мітынг. Некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх было нямала дзяцей, стаялі з рукапіснымі плакатамі. На іх звароты да Папы Рымскага, Еўропы: "Ваша маўчанне забівае нас", "Мы хочам убачыць ваш гуманізм".

"Мы не вернемся ў Ірак. Дзеля будучыні нашых дзяцей мы хочам у Еўропу. Надыходзіць зіма, дзеці хварэюць, няўжо яны не могуць вырашыць наша пытанне", - расказвае адзін з бежанцаў.

"Мы хочам, каб нам адкрылі дарогу. Пашкадуйце нашых дзяцей", - гаворыць яшчэ адзін выхадзец з Іракскага Курдыстана.

Бежанцы спадзяюцца, што іх заклікі будуць пачуты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі