ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 22 верасня 2020
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2020, 12:48

Мы хочам спакойна жыць і працаваць, гадаваць дзяцей у мірнай краіне - Суманееў

Юрый Суманееў на вытворчасці. Фота з архіва
Юрый Суманееў на вытворчасці. Фота з архіва

13 жніўня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Мы ўсе хочам спакойна жыць, працаваць, гадаваць дзяцей у мірнай і бяспечнай краіне, але для гэтага нам усім неабходна быць разам, бо Беларусь у нас адна! Такая заява генеральнага дырэктара СТАА "Белвест" Юрыя Суманеева размешчана на афіцыйным сайце абутковага холдынга, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Юрый Суманееў упэўнены, што ў час праведзенай прэзідэнцкай кампаніі народ Беларусі зрабіў свой выбар на карысць мірнай і стабільнай краіны. Аднак ёсць сілы, якія хочуць падарваць грамадства знутры. "Мы не павінны ісці на повадзе ў тых, хто сее разлад і смуту, дзеліць грамадства на сваіх і чужых, штурхае нашых дзяцей на злачынствы", - лічыць кіраўнік вядучага абутковага прадпрыемства рэспублікі.

У Беларусі заўсёды жылі сваім розумам і выбіралі мірную і незалежную будучыню. Жыхароў краіны вызначае ўменне слухаць і чуць адзін аднаго, паважлівае стаўленне да розных пунктаў гледжання, адзначае Юрый Суманееў. "Вулічныя пратэсты - не наш шлях. Яны не дапамагаюць нам выбудаваць дыялог і толькі аддаляюць нас адзін ад аднаго", - перакананы генеральны дырэктар холдынга. У нашых агульных інтарэсах зрабіць так, каб жыццё як мага хутчэй увайшло ў прывычнае рэчышча, дадаў ён.

Холдынг "Белвест" створаны ў адпаведнасці з указам нумар 278 ад 25 ліпеня 2019 года. Яго ўдзельнікамі з'яўляюцца кіруючая кампанія холдынга - ТАА "Група Белвест", СТАА "Белвест", 27 гандлёвых арганізацый, а таксама ТАА "Лацыт" - гэта навукова-тэхнічны цэнтр, спецыяльна створаны 3 гады таму для распрацоўкі праграмнага забеспячэння і аўтаматызацыі асноўных вытворчых працэсаў. Пры стварэнні холдынга ТАА "Група Белвест" абавязваецца нарасціць штогадовы аб'ём вытворчасці абутку да ўзроўню не менш за 3 млн пар, інвесціраваць за перыяд да 31 снежня 2023 года ў асноўны капітал СТАА "Белвест" не менш за Br30 млн для мадэрнізацыі існуючых і стварэння новых вытворчых магутнасцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі