Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 лютага 2023, 10:06

"Мы адзіныя", "Ліст чакання" і фільм паводле Караткевіча. Маркевіч пра будучыя айчынныя прэм'еры

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія гледачы ў бягучым годзе ўбачаць шэраг айчынных прэм'ер. Аб гэтым на тэлеканале СТБ расказаў міністр культуры Анатоль Маркевіч.

"Вельмі сур'ёзная ўвага сканцэнтравана на фільме, які мае рабочую назву "Мы адзіныя". У маі 2023 года гледачы ўбачаць гэты фільм. Падзеі фільма няпростыя, але праз паняцці любові, дабраты, павагі да сваёй краіны мы перадаём яго вельмі глыбокі сэнс", - расказаў Анатоль Маркевіч.

Акрамя таго, адзначыў міністр, у 2022 годзе пачалася работа над фільмам "Чорны замак" паводле рамана Уладзіміра Караткевіча. Анатоль Маркевіч лічыць, што аўтары падыходзяць да сцэнарыя даволі незвычайна, а сам фільм будзе глыбока цікавы айчынным гледачам. "Таксама ў 2023 годзе плануецца выхад кінакарціны "Ліст чакання" аб урачах - людзях вельмі важнай і патрэбнай прафесіі. Гэта будзе фільм аб іх лёсах, якім абяцаюць нядрэнныя грошы за межамі краіны, але любоў да Радзімы і пачуццё абавязку даюць магчымасць героям застацца тут", - падкрэсліў Анатоль Маркевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі