15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Музейны комплекс плануецца стварыць на Менцы. Якім ён будзе, расказаў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вадзім Лакіза.
"Адна з важнейшых задач па Менцы - музеефікацыя комплексу і стварэнне на яго базе гісторыка-культурнага запаведніка або археалагічнага музея пад адкрытым небам. Патэнцыял гэтага аб'екта вялізны, ён знаходзіцца недалёка ад Мінска і прыцягне вялікую колькасць турыстаў. У нас ёсць ідэя (і я ўжо гаварыў бы - задача) узнавіць жылыя і гаспадарчыя пабудовы, зрабіць міні-музей па прыкладзе "Бярэсця" і археалагічнага музея ў Белавежскай пушчы. Пасля завяршэння раскопак драўляных канструкцый на Менцы і іх кансервацыі плануем іх вярнуць на першапачатковае месца, аднавіць вал і стварыць музей. Будзем дэманстраваць арыгінальныя прадметы, якія знойдзены ў час раскопак. А на самім гарадзішчы ўзнавіць уваходную групу - браму з вежай, драўлянымі пераходамі, абарончыя канструкцыі, каб усе бачылі, як тысячу гадоў таму выглядаў старажытны горад. На пляцоўцы ўнутры гарадзішча пабудаваць некалькі жылых і гаспадарчых домікаў у такім выглядзе, якімі яны былі ў X - пачатку XI стагоддзя, паказаць побыт старажытных людзей. Такія домікі ў музейным комплексе могуць потым выкарыстоўвацца ў час сучасных фестываляў жывой археалогіі, свят, рыцарскіх турніраў", - сказаў Вадзім Лакіза.
Ужо створана рабочая група па падрыхтоўцы канцэпцыі музеефікацыі археалагічнага комплексу на Менцы, у якую ўключаны і спецыялісты музейнага профілю, і вучоныя, і архітэктары, і праектныя інстытуты. "Мы да пачатку верасня прадставім першапачатковае бачанне, як гэты комплекс мог бы выглядаць. А далей будзе прымацца рашэнне па яго будаўніцтве ўжо ў наступным годзе. Але гэта не значыць, што даследаванняў там больш не будзе. Навуковыя раскопкі на Менцы можна прадаўжаць і прадаўжаць. Адначасова праводзіць практыку студэнтаў, курсы павышэння кваліфікацыі для экскурсаводаў, запрашаць дзяцей удзельнічаць у даследаваннях", - адзначыў дырэктар інстытута.
Паводле яго слоў, у гэтым годзе даследаванні на Менцы будуць праводзіцца як мінімум да канца верасня. У наступным годзе будуць прадаўжацца фундаментальныя даследаванні, таксама ў планах археалагічнае суправаджэнне работ па будаўніцтве музея. "Калі мы гаворым пра аднаўленне брамы ў валах, значыць, будуць археалагічныя даследаванні ў тым месцы, дзе будуць будавацца вароты. Калі мы гаворым пра жылыя пабудовы, то на месцы запраектаваных дамоў таксама будуць праводзіцца археалагічныя даследаванні. Згодна з законам археолагі і праекціроўшчыкі, будаўнікі павінны працаваць у звязцы", - падкрэсліў Вадзім Лакіза.
Што датычыцца сучаснай тэрыторыі Нямігі, земляныя работы, а значыць і выратавальныя раскопкі, там апошнім часам не праводзіліся. "Між тым назбірана даволі вялікая колькасць матэрыялаў з папярэдніх даследаванняў, многія з якіх ужо апублікаваны, як, напрыклад, з тэрыторыі Мінскага замчышча. Сёння нашы спецыялісты ўключаны ў рабочую групу па падрыхтоўцы макета Мінскага замчышча, ідзе сумесная работа з горадам, Міністэрствам культуры. Пайшлі такім шляхам, каб паказаць турыстам і жыхарам Мінска, як выглядала Мінскае замчышча ў пэўны перыяд часу. Ад вялікага праекта па музеефікацыі гэтай тэрыторыі на цяперашнім этапе адмовіліся. Там шмат камунікацый, і патрабуецца значнае фінансаванне. Тым больш пачаліся работы па стварэнні і будучым будаўніцтве новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея. Там будуць абазначаны ўсе моманты, звязаныя з вынікамі даследаванняў археолагаў - і старажытны горад на Менцы, і старажытны горад на Свіслачы. Усё гэта будзе паказана людзям", - звярнуў увагу дырэктар інстытута.-0-