Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 ліпеня 2020, 14:08

МУС заклікае не паддавацца на правакацыі ў сацсетках

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МУС заклікае суайчыннікаў не паддавацца на правакацыі ў сацсетках. Такі зварот апублікавала ў сваім Telegram-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава, паведамляе БЕЛТА.

"Апошнім часам у сацсетках актыўна размяшчаюцца паведамленні і відэаролікі, якія дыскрэдытуюць праваахоўныя органы. Звяртаем увагу, што спыненне грамадскіх беспарадкаў - гэта не права, а абавязак супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Умешвацца ў дзейнасць прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць грамадскі парадак пры правядзенні мерапрыемстваў, незаконна", - падкрэсліла прэс-сакратар.

Як раней паведамлялася, 14 ліпеня ў інтэрнэце з'явіліся заклікі да беларусаў прыняць удзел у несанкцыянаваных акцыях, некаторыя да іх прыслухаліся. У выніку парушэнні грамадскага парадку зафіксаваны ў некалькіх населеных пунктах краіны. "Затрыманы больш за 250 чалавек, у тым ліку вадзіцелі і веласіпедысты - за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў, парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама невыкананне правіл дарожнага руху. Больш за ўсё парушэнняў зафіксавана ў Мінску", - паведамляе Вольга Чамаданава.

Частка затрыманых пасля складання адміністрацыйных пратаколаў і прафілактычных размоў адпушчана, некаторыя асобы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У Віцебску абышлося без затрыманняў.

МУС звяртае ўвагу грамадзян на тое, што гэта іх права - вырашаць удзельнічаць або не ў масавым мерапрыемстве. "Але ў выпадку ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве любы чалавек можа быць прыцягнуты да ўстаноўленай законам адказнасці", - рэзюмавала Вольга Чамаданава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі