Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2020, 14:52

МУС: за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах 25 кастрычніка затрыманы 523 чалавекі

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах 25 кастрычніка затрыманы 523 чалавекі. Такую інфармацыю размясціла ў сваім Telegram-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава, паведамляе БЕЛТА.

У розных населеных пунктах краіны зафіксавана 19 пратэсных акцый. МУС прыняты неабходныя меры па падтрыманні парадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі іх правядзення.

"У Мінску ў 14.25 у раёне праспекта Пераможцаў разрозненыя групы грамадзян утварылі калону і выйшлі на праезную частку, заблакіраваўшы рух транспарту. У 17.50 пратэстуючыя дайшлі да моста цераз раку Свіслач па вуліцы Арлоўская і спыніліся. Пасля папярэджання пратэстуючых аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах вялікая іх частка накіравалася ў бок парку Перамогі. Астатния прайшлі ў бок Цэнтральнага РУУС Мінска, дзе ў час руху кідалі камяні ў службовы аўтатранспарт АУС і ў будынак Цэнтральнага РУУС. Для спынення проціпраўных дзеянняў і прадухілення нападзення на міліцыянераў прымяняліся спецыяльныя сродкі, затрымліваліся найбольш агрэсіўныя ўдзельнікі беспарадкаў", - расказалі ў МУС. У выніку спынення проціпраўных дзеянняў пацярпелі два супрацоўнікі АМАП ГУУС Мінгарвыканкама.

Пратэсныя акцыі адбыліся ва ўсіх абласных цэнтрах. Зафіксаваны адзінкавыя факты радыкальных дзеянняў: падпал аўтамабільных пакрышак па вуліцах Кальварыйскай і Максіма Багдановіча ў Мінску, спроба і падпал кіёскаў "Табакерка" ў Гомелі. У Гродне і Лідзе тыя, хто сабраўся, аказвалі актыўнае непадпарадкаванне супрацоўнікам органаў унутраных спраў, у сувязі з чым у адносінах да пратэстуючых прымяняўся слёзатачывы газ.

Пратэстуючыя ігнаравалі меры бяспекі, прыводзілі з сабой малалетніх дзяцей. Акрамя таго, асобныя ўдзельнікі дэманстравалі крайнюю непавагу да супрацоўнікаў правапарадку, выкарыстоўвалі нецэнзурную лексіку і жэсты, некаторыя з іх былі ў стане ап'янення.

Усяго ўчора за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрыманы 523 чалавекі, з іх у Мінску - 160. Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаны 352 асобы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі