Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2020, 12:04

МУС: за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах 13 верасня затрыманы 774 чалавекі

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Учора за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрыманы 774 чалавекі. Такую інфармацыю апублікавала ў сваім Telegram-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава, паведамляе БЕЛТА.

13 верасня ў розных населеных пунктах краіны зафіксавана 28 пратэсных акцый. Агульная колькасць удзельнікаў не перасягнула 22 тыс. чалавек. МУС прыняты неабходныя меры па падтрыманні парадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі іх правядзення.

У розных пунктах Мінска сабраліся грамадзяне, якія накіраваліся ў цэнтр горада. У 16.30 калона колькасцю да 15 тыс. прайшла па праспекце Пушкіна, вуліцы Арлоўскай і праспекце Пераможцаў, а потым накіравалася ў мікрараён Дразды. Сустрэўшыся з ланцужком з супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, пратэстуючыя пайшлі ў адваротным напрамку. Пасля прынятых мер па разгрупаванні несанкцыянаваная акцыя завяршылася каля 20.00.

Як паведамлялася раней, у Брэсце, каб пазбегнуць пагрозы бяспецы дарожнага руху, быў выкарыстаны вадамёт. У Віцебску мужчына сарваў з супрацоўніка, які нёс службу па ахове грамадскага парадку, жэтон і відэарэгістратар. У Наваполацку "актывісты" пашкодзілі тры службовыя аўтамабілі праваахоўнікаў.

У Магілёве каля ГЦ "Атрыум" удзельнік несанкцыянаванай акцыі напаў на двух супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, пашкодзіў форменнае абмундзіраванне, сарваў радыёстанцыю і відэарэгістратар.

Дзеянням удзельнікаў беспарадкаў даецца прававая ацэнка.

Усяго ўчора за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах затрыманы 774 грамадзяніны (з іх у Мінску - больш за 500). Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях у месцах ўтрымання знаходзяцца 544 чалавекі.

"Нагадваем, што перашкода выкананню законных патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі, непадпарадкаванне, а тым больш аказанне супраціўлення або прымяненне ў адносінах да іх насілля прыводзіць не толькі да адміністрацыйнай, але і крымінальнай адказнасці", - дадалі ў МУС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі