23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з правядзеннем сёмага Усебеларускага народнага сходу праваахоўнікамі прыняты дадатковыя меры па ахове грамадскага парадку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.
Сумесна з зацікаўленымі ўзгоднены і адпрацоўваюцца алгарытмы дзеянняў у розных сітуацыях. З сённяшняга дня асабовы склад сістэмы МУС пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Каардынаваць работу будуць аператыўна-сітуацыйныя штабы.
"Прыбыццё дэлегатаў з абласцей у Мінск забяспечана па загадзя прапрацаваных і абследаваных маршрутах. Месцы іх пражывання і правядзення УНС, іншыя звязаныя з ім аб'екты ўзяты пад кругласутачную ахову. Акрамя таго, у дні правядзення Усебеларускага народнага сходу ў забеспячэнні правапарадку будуць задзейнічаны мабільныя групы і групы хуткага рэагавання. Для бесперапыннага сачэння за абстаноўкай задзейнічаецца рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі", - расказалі ў ведамстве.
Ахоўваць грамадскі парадак будуць больш за 3 тыс. праваахоўнікаў. Асабовы склад арыентаваны на неадкладнае рэагаванне і спыненне парушэнняў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і іншых злачынстваў. Любой інфармацыі, якая змяшчае пагрозы бяспецы, у тым ліку ў адносінах да дэлегатаў УНС, будзе дадзена прававая ацэнка.

"Органы ўнутраных спраў гатовы забяспечыць бяспечныя і спакойныя ўмовы для правядзення Усебеларускага народнага сходу", - адзначылі ў МУС.-0-