Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2020, 12:33

МУС прымае ўсе неабходныя меры па ахове правапарадку ў краіне - Чамаданава

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствам унутраных спраў у межах кампетэнцыі па-ранейшаму прымаюцца неабходныя меры па ахове правапарадку і арганізацыі грамадскай бяспекі ў краіне. Такую інфармацыю размясціла ў сваім Telegram-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава, паведамляе БЕЛТА.

Учора на розных інтэрнэт-рэсурсах размяшчаліся заклікі да блакіроўкі дарог. У сталіцы фіксаваліся факты і спробы перакрыцця праезнай часткі праспекта Незалежнасці ў раёне ЦУМа, у мікрараёнах Малінаўка і Серабранка, па вуліцы Сурганава і іншых. У сувязі з гэтым грамадскі транспарт хадзіў з перабоямі.

За ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах затрыманы амаль 700 чалавек. Беспарадкі па краіне страцілі масавасць, аднак узровень агрэсіі адносна праваахоўнікаў застаецца высокім. Усяго ў выніку проціпраўных дзеянняў грамадзян 9-13 жніўня пацярпелі 103 праваахоўнікі, з якіх 28 шпіталізаваны.

Учора ў Мінску і ў Баранавічах зноў былі ўчынены наўмысныя наезды аўтамабілямі на супрацоўнікаў ДАІ. Для спынення парушальнікаў праваахоўнікі выкарыстоўвалі зброю. Акрамя таго, у Мінску АМАП затрымаў двух маладых людзей 18 і 19 гадоў, якія напаўнялі бутэлькі запальнай сумессю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі