Фота з архіва
31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 31 снежня па 8 студзеня асабовы склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС пераводзіцца на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.
Ва ўсіх месцах правядзення масавых мерапрыемстваў будуць дзяжурыць супрацоўнікі міліцыі. Традыцыйна пачнуць працаваць пункты пропуску з папярэднім аглядам тэрыторыі сапёрамі. Азнаёміцца з пералікам забароненых да праносу прадметаў можна на спецыяльных стэндах, размешчаных перад КПП, а таксама ў інтэрнэце.
Шчыльнасць нарадаў на вуліцах павялічыцца, кантроль за абстаноўкай таксама будзе весціся з выкарыстаннем сістэм відэаназірання. У асобных месцах правядзення масавых мерапрыемстваў магчымы абмежаванні руху транспарту або змяненні маршрутаў. Інфармацыя аб гэтым будзе размешчана на розных медыярэсурсах у адкрытым доступе.
Павышаная ўвага будзе ўдзелена своечасоваму выяўленню бяспраўнікаў і вадзіцеляў, якія знаходзяцца ў стане ап'янення.
У выпадку выяўлення безгаспадарчых прадметаў, падазроных людзей або выяўлення правапарушэнняў неадкладна інфармуйце бліжэйшы нарад міліцыі або паведаміце аб гэтым па тэлефоне 102. МУС просіць з разуменнем паставіцца да прымаемых мер бяспекі, выконваць устаноўлены парадак правядзення масавых мерапрыемстваў, не дапускаць парушэнняў дзеючага заканадаўства.-0-