Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2022, 10:56

МУС праводзіць планавыя вучэнні з тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў і ўнутраных войскаў

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствам унутраных спраў праводзяцца планавыя вучэнні з задзейнічаннем тэрытарыяльных органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

Комплексныя мерапрыемствы з удзелам падраздзяленняў АМАП, СОБР, злучэнняў і воінскіх часцей унутраных войскаў пройдуць на працягу гэтага тыдня.

Плануецца адпрацаваць пытанні забеспячэння аховы грамадскага парадку, спынення масавых беспарадкаў, а таксама пытанні і тактычныя дзеянні па ліквідацыі груп тэрарыстаў, экстрэмісцкіх груповак і ўзброеных злачынцаў.

"Падзеі ў Казахстане, якія суправаджаліся масавымі беспарадкамі, нападзеннем і захопам дзяржаўных устаноў, у тым ліку ваенных аб'ектаў, пацвердзілі неабходнасць адпрацоўкі розных сцэнарыяў развіцця сітуацый", - адзначылі ў МУС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі