Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 сакавіка 2018, 16:20

МУС папярэджвае беларусаў аб новых відах кібермахлярства за мяжой

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МУС Беларусі папярэджвае аб з'яўленні новага віду кібермахлярства за мяжой і заклікае беларусаў быць больш уважлівымі пры выкарыстанні банкаўскіх картак. Такая інфармацыя размешчана на сайце міліцэйскага ведамства.

Крымінальную схему, накшталт мацавання скімераў у банкаматах, зламыснікі апрабоўваюць на жыхарах ЗША і Заходняй Еўропы. Аднак у любы момант ахвяры могуць з'явіцца і ў Беларусі. Як растлумачылі ва ўпраўленні "К" міністэрства, махляры ўстанаўліваюць спецыяльныя накладкі на POS-тэрміналы. "Устройствы счытваюць персанальныя даныя з магнітнай паласы банкаўскай карткі і запамінаюць уведзены кліентам пін-код. Затым вырабляецца дублікат карткі, на якую запісваецца ўкрадзеная інфармацыя, што дае магчымасць зняць грошы ў любым банкамаце", - адзначылі ў МУС.

Але часцей злачынцы выкарыстоўваюць перапраграмаваныя тэрміналы. Працуюць яны таксама як і тыя, на якія ўстаноўлены накладкі. Розніца ў тым, што маналітныя псеўдаўстройствы імітуюць плацежную аперацыю, а дакладней няўдалую спробу яе правядзення. Кліент нават атрымлівае адпаведны чэк. "Як правіла, людзі не памятаюць месцы, дзе расплачваюцца карткай, і тым больш не захоўваюць чэкі аб халастых аперацыях. Гэтым паспяхова карыстаюцца зламыснікі: здымаюць чужыя грошы спецыяльна праз адзін-два тыдні, каб уладальнік паспеў забыць пра месца і час карыстання карткай", - расказалі ва ўпраўленні "К".

Выкарыстоўваць перапраграмаваны тэрмінал у афіцыйных структурах вельмі няпроста. Таму махляры вярбуюць саўдзельнікаў - часта з ліку афіцыянтаў і бармэнаў, таксістаў, прадаўцоў, аператараў АЗС. Доўга выкарыстоўваць ілжэтэрмінал у адным пункце рызыкоўна, таму махляры мяняюць месцы злачынстваў і саўдзельнікаў.

Ва ўпраўленні "К" раяць уладальнікам банкаўскіх картак быць больш уважлівымі і прыняць дадатковыя меры засцярогі. Так, спецыялісты рэкамендуюць аформіць картку з чыпам, што служыць страхоўкай ад падробкі, падключыць паслугу sms-апавяшчэння. Калі тэрмінал фіктыўны, то паведамленне аб куплі або аплаце паслугі не прыходзіць. У такім выпадку трэба патэлефанаваць у банк і ўпэўніцца ў наяўнасці або адсутнасці праведзенай аперацыі. Калі плацеж або спроба яго правядзення не былі паказаны ў сістэме, давядзецца заблакіраваць картку і выпусціць новую. Акрамя таго, у МУС раяць устанавіць на картку дыферэнцыраваныя ліміты на зняцце наяўных, а таксама на куплю і разлікі ў інтэрнэце. Паводле слоў экспертаў, уладальнікам банкаўскіх картак трэба звяртаць увагу на POS-тэрміналы. Тыя, у якіх ёсць пабочныя элементы, павінны насцярожваць. Падазроныя тэрміналы, якія поўнасцю "глытаюць" картку. Поле для ўвядзення пін-кода і знешні святлодыёд павінны быць добра відаць кліенту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі