Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 лютага 2021, 11:41

МУС: напярэдадні УНС прыняты ўсе неабходныя меры па забеспячэнні грамадскай бяспекі

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу органы ўнутраных спраў прымаюць усе неабходныя меры па забеспячэнні грамадскай бяспекі. Гэта звязана ў тым ліку з прыбыццём у сталіцу вялікай колькасці людзей. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.

Арганізаваны маршруты калон аўтобусаў, задзейнічаных на перавозцы дэлегатаў, вызначаны месцы для часовай стаянкі транспарту пасля прыбыцця. "Звяртаем увагу жыхароў і гасцей сталіцы, што 11 і 12 лютага на гарадскіх вуліцах магчымы кароткачасовыя абмежаванні руху, у тым ліку з-за складаных умоў надвор'я", - расказалі ў МУС.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, на працягу тыдня ў Мінску чакаецца моцны снегапад. У сувязі з гэтым аўтамабілістам і пешаходам неабходна ўлічваць абмежаванні руху для праходжання калон снегаўборачнай тэхнікі. Паколькі з-за моцных ападкаў магчымы аварыйныя і заторавыя сітуацыі, праваахоўнікі просяць вадзіцеляў па магчымасці адмовіцца ад выкарыстання асабістага транспарту.

"Асноўная задача супрацоўнікаў міліцыі ў гэтыя дні - прадухіліць правапарушэнні, растлумачыць правілы паводзін і меры адказнасці. У той жа час праваахоўнікі не дапусцяць правядзення якіх-небудзь несанкцыянаваных акцый на фоне важнага грамадска-палітычнага мерапрыемства. Правапарадак будзе забяспечаны: любыя проціпраўныя дзеянні - спынены, а кожнаму з іх - дадзена прававая ацэнка. Просім паважаць адзін аднаго і памятаць, што парадак залежыць у першую чаргу ад нас саміх", - дадалі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі