ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 20 верасня 2020
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2020, 13:46

МУС: даныя амаль 300 супрацоўнікаў міліцыі за перыяд з 9 жніўня трапілі ў інтэрнэт

Фота з архіва
Фота з архіва

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Даныя амаль 300 супрацоўнікаў міліцыі за перыяд з 9 жніўня трапілі ў інтэрнэт, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Андрэй Паршын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, назіраецца ўсплёск актыўнасці дэструктыўных элементаў, якія спрабуюць пагражаць супрацоўнікам міліцыі, запалохваць іх, зневажаць, распаўсюджваць паклёп. У тым ліку актыўна распаўсюджваюцца даныя праваахоўнікаў. "Даныя амаль 300 супрацоўнікаў міліцыі за перыяд з 9 жніўня трапілі ў інтэрнэт. Больш за 250 супрацоўнікаў і членаў іх сем'яў зведалі дэструктыўны націск", - сказаў Андрэй Паршын.

Усё гэта накіравана на адну мэту - усяляк схіліць супрацоўнікаў міліцыі, каб яны спынілі сваю службу па ахове грамадскага парадку. "На сённяшні дзень магу з упэўненасцю адзначыць: колькасць супрацоўнікаў, якія звальняюцца са службы па розных прычынах, вагаецца прыкладна ў межах аналагічнага перыяду мінулага года. Гэта значыць, ніякага адтоку, кідання пасведчанняў на сённяшні дзень не здарылася. Супрацоўнікі як неслі сваю службу, так і прадаўжаюць яе несці. Хоць падкрэслю: яны знаходзяцца ў складаных маральна-псіхалагічных умовах", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі