25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ахова парадку была забяспечана на ўсіх выбарчых участках. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў з 19 лютага неслі службу кругласутачна ва ўзмоцненым варыянце. На аб'ектах галасавання аказвалася садзейнічанне выбарчым камісіям, забяспечвалася бяспека грамадзян. Пад асаблівым кантролем знаходзіліся прыгранічныя раёны.
Ахова грамадскага парадку на кожным з больш як 5 тыс. выбарчых участкаў краіны забяспечана. Грубых парушэнняў і надзвычайных сітуацый не дапушчана. Супрацоўнікі міліцыі прадаўжаюць выконваць задачы па прызначэнні.
У міліцэйскім ведамстве падзякавалі грамадзянам за разуменне неабходнасці захавання мер бяспекі, культурных паводзін, дапамогу ў забеспячэнні грамадскага парадку.-0-